Некаторыя відэа з сабакамі маюць мільённы праглядаў. Усяго на канале ўжо больш за 70 тысяч падпісчыкаў. У каментарах людзі пішуць, што відэа ніколі не надакучваюць, смяюцца з Амура і Барона, а таксама хваляць працавітасць аўтаркі канала.

Вось ролік, на якім сабакі не могуць падзяліць венік. Гаспадыні даводзіцца таргавацца з імі. Яны аддаюць цацку толькі ў абмен на смачную курачку. Відэа сабрала 1,7 мільёна праглядаў.

А тут Амурык і Барошка ўзялі па яблыку, але не вельмі хочуць іх есці. 

Спаборніцтвы за прадметы — любімая забава сабак.

Але часам энергічным сабакам патрэбны рэлакс, тады яны гушкаюцца на садовых арэлях з гаспадыняй.

Ці ядуць агуркі на канапе.

У Амура і Барона ёсць фанаты, якія шлюць сабакам цацкі.

У «Нашай Нівы» таксама ёсць тыкток, дзе штодня з'яўляюцца ролікі. Яны часам не такія смешныя, як пра Барона і Амура, але таксама нічога. Падпісвайцеся.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0