Уладзімір Зяленскі. Фота: Chris McGrath / Getty Images

Уладзімір Зяленскі. Фота: Chris McGrath / Getty Images

 «Некаторыя не разумеюць, што такое ісці наперад там, дзе блізу 200 тысяч вайскоўцаў Расіі. Гэта на ўсходзе дзяржавы. Гэта адбываецца сёння. Так, усе хочуць, каб прарвалі мы лініі абароны. Мы гэтага вельмі хочам. Прарваць лініі абароны — нялёгкі шлях. Гэта будзе. Я ў гэтым упэўнены. Я не магу сказаць, дзе гэта будзе хутчэй. Я не магу пра гэта казаць. Выбачайце, бо я ведаю, дзе мы збіраемся прарвацца — і прарвацца магутна».

Ён дадаў, што вельмі спадзяваецца, што гэта адбудзецца, і верыць ва ўкраінскіх воінаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, каментуючы павольны прагрэс падчас контрнаступлення, заявіў, што цяпер абаронцам важна прасоўвацца наперад хоць на невялікія адлегласці і не даваць перадышкі прэзідэнту краіны-агрэсара.

Чытайце таксама:

Ва Украіне забіты камандуючы 31-й расійскай брыгады

Украінцы прарвалі першую лінію абароны, на якую расіяне выдаткавалі 60% часу і рэсурсаў

Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?