Па матэрыялах справы, вадзіцель МАЗа 20 лютага 2023 года каля 14:55 пры перавозцы грузу ў Смалявіцкім раёне страціў магчымасць кіравання і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Самазвал сутыкнуўся з маршрутным мікрааўтобусам Citroen, які ехаў насустрач.

У выніку ДТЗ, якое адбылося 20 лютага, вадзіцель мікрааўтобуса і 12 пасажыраў, з іх двое дзяцей 2009 і 2011 гадоў нараджэння, загінулі, сямі пасажырам нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні. 

МАЗ, які, згодна з матэрыяламі справы, быў тэхнічна няспраўным, належыць філіялу «Аўтамабільны парк №20» ААТ «Мінаблаўтатранс» (Чэрвень). Пра адказнасць яго кіраўніцтва нічога не паведамляецца. 

Абвінавачаны поўнасцю прызнаў сваю віну, піша БЕЛТА. 

Шматлікія іскавыя патрабаванні аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама патрабаванні аб спагнанні расходаў на аказанне юрыдычнай дапамогі будуць перададзены на разгляд у парадку грамадзянскага судаводства.

Прыгавор не ўступіў у сілу, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Чытайце таксама:

Як цяпер выглядае дарога пад Смалявічамі, дзе ў ДТЗ загінулі 13 пасажыраў маршруткі ФОТА

МАЗ быў без тэхагляду, маршрутка перапоўненая, школьны аўтобус зламаўся. Новыя акалічнасці страшнай аварыі пад Смалявічамі

За парушэнні правіл перавозкі пасажыраў будуць забіраць машыны

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
18
Абуральна
7