Раней будынак былой вяндлярні ўжо выстаўлялі на продаж, апошняя спроба была ў лютым 2023 года. Тады за аб’ект хацелі 9950 рублёў, але будынка ніхто не набыў. Пасля цану знізілі да адной базавай велічыні — 37 рублёў, продаж быў прызначаны на 7 жніўня, але таксама быў беспаспяховы.

Сядзіба ў Шчорсах у Навагрудскім раёне калісьці належала канцлеру ВКЛ Яўхіму Храптовічу. У XVIII стагоддзі ён узвёў тут палацава-паркавы ансамбль у стылі французскага класіцызму. Да нашых дзён асноўны будынак сядзібы не ацалеў, але захаваўся парк і сажалкі.

Да нядаўняга часу ўсе будынкі сядзібы ў Шчорсах належалі дзяржаве. Частка — аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама, частка — сельсавету ў Шчорсах, частка — ААТ «Шчорсы» (былы калгас «Зорка»). З 2018 года сядзібу спрабавалі прадаць як комплекс, пазней — як асобныя будынкі.

Іншыя будынкі былой сядзібы прададзеныя, засталася толькі вяндлярня. Ніжняя частка гэтага будынка цагляная, над ёй высокі дах, крыты гонтай. На даху плаўнымі лініямі выступаюць выпуклыя душнікі. Цагляныя сцены дэкараваныя лапаткамі, карнізам простага профілю і лучковымі перамычкамі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Чытайце таксама:

Чыжоўскі «Залаты грабеньчык» зноў не прадалі, хоць давалі зніжку

У Слоніме зноў прадаюць сінагогу. Раней ужо прадалі, але пасля адабралі

Аўкцыён доўжыўся больш за 37 гадзін. Для Беларусі гэта рэкорд

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1