Скрыншоты з відэа хлопца

Скрыншоты з відэа хлопца

Хлопец дзеліцца ў тыктоку, што, як маладому спецыялісту, яму прапанавалі сацыяльнае жыллё. Але, убачыўшы ўмовы, ён адмовіўся. У відэа бачны пакой са старым рамонтам, брудны ванны пакой і кухня, душ увесь у налёце.

«Самае смешнае, што вахцёрша кажа: «Ну, жыць можна», — напісаў ён. 

Хлопец папрасіў даць яму іншае жыллё на час адпрацоўкі.

«У Мінску па статусе сіраты я жыў у нармальных умовах. Так, з прусакамі, з дрэнным душам, але жыў, а тут…» — падзяліўся ён у каментарах. Ролік набраў 370 тысяч праглядаў.

Некаторыя карыстальнікі не ўбачылі ў занядбаным жыллі нічога страшнага. «Адчысціць і адмыць — і ок», «Скажыце дзякуй, што хоць такі інтэрнат далі» — раяць хлопцу.

Большасць карыстальнікаў падзяляюць яго абурэнне і згадваюць свае арэндныя пакоі.

«Мяркуючы па карцінцы, як мінімум 40 год не было рамонту».

«У Жлобіне тое ж самае. Плюс прусакі і душ у падвале без замкоў на дзвярах. Яшчэ і плаціць за гэты цуд трэба 70 р. Зваліла на кватэру, карацей».

«Мне ў Мінску прапанавалі пакой на траіх без мэблі з абадранымі напалову шпалерамі і абадранай падлогай. Душ на будынак адзін, туалеты агульныя — дзіркі ў падлозе.

Дзверы напалову згнілі, працоўны і свой ноўт страшна пакідаць. Я падлічыла кошт мэблі, рамонту, і выйшла, што зняць пакой па пару год гэтак жа каштуе».

«Такія ж умовы ў Шклове, толькі яшчэ і без мэблі. Я езджу штодзень з Магілёва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?