Мо Кэнэдзі пасля аперацыі па выманні навушніка AirPods з яе страўніка. Фота: Moe Kennedy
Яшчэ летам дзяўчына аднойчы ўначы выявіла, што яе правы навушнік AirPods Pro кудысьці знік. Кэнэдзі адразу ж усвядоміла, што магла выпадкова яго праглынуць падчас сну, і паспрабавала вырваць навушнік назад, але беcпаспяхова.
У выніку дзяўчына разам са сваёй мамай адправіліся да лекара.
«Калі Кэнэдзі прыехала, ёй прыйшлося тлумачыць лекарам усю сітуацыю, а яны ў сваю чаргу былі здзіўленыя, што слухаўка ўсё яшчэ працуе ў дзяўчыны ў страўніку. Тамаграфія выявіла дакладнае месца знаходжання прылады, і дзяўчыну адразу адправілі на эндаскапію, бо лекары асцерагаліся негатыўных наступстваў», — распавёў партал AppleInsider са спасылкай на словы Мо Кэнэдзі.
Сама аперацыя прайшла паспяхова і дзяўчына атрымала свой навушнік назад. Кэнэдзі пажартавала, што на 100% раіць усім набыць AirPods Pro, але пры гэтым на 1000% не рэкамендуе іх есці, «хоць тым самым і атрымалася выявіць устойлівасць гэтых навушнікаў да страўнікавай кіслаты».
Чытайце таксама:
Стала вядома, колькі ў Беларусі будзе каштаваць новы айфон
Ці выклікаюць Airpods страту слыху? Адказвае спецыяліст
Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд





