Жыхары збіраюцца каля будынка мясцовага самакіравання пасля паведамленняў аб стральбе ў Сцепанакерце, Нагорны Карабах, у чацвер, 21 верасня 2023 года. Фота: Siranush Sargsyan/AP
Міністр лічыць неабходным асудзіць аднаўленне баявых дзеянняў, патрабаваць поўнага выканання абавязацельстваў з улікам нормаў міжнароднага права, неадкладна разгарнуць міжведамасную місію ААН у Нагорным Карабаху для маніторынгу і ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека і гуманітарнай сітуацыі.
Акрамя таго, Мірзаян заклікаў забяспечыць вяртанне перамешчаных асоб у свае дамы ў Карабаху і суседніх раёнах пад кантролем адпаведных агенцтваў ААН, запатрабаваць неадкладна аднавіць свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і транспартных сродкаў па Лачынскім калідоры, а таксама забяспечыць эфектыўны механізм дыялогу паміж прадстаўнікамі непрызнанага Нагорнага Карабаха і афіцыйным Баку.
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што трэба патрабаваць, каб азербайджанскія вайсковыя і праваахоўныя органы пакінулі населеныя пункты, каб выключыць правакацыі і напружанасць да завяршэння перагавораў.
Напярэдадні прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у звароце да нацыі сказаў аб «няўдачах» міратворцаў Расіі ў непрызнаным Нагорным Карабаху, якія прывялі да эскалацыі.
Чытайце таксама:
Азербайджан назваў, колькі расійскіх міратворцаў загінула ў Нагорным Карабаху
Беларуска расказала, што адбываецца ў Ерэване пасля капітуляцыі Нагорнага Карабаха
Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць





