Следчыя выявілі 49 эпізодаў у крымінальнай справе. Ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку настаўніка сталі школьніцы, якія «праз свой узрост і індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці не разумелі характару супрацьпраўных дзеянняў настаўніка», як паведамляе СК.
Дзеці, якія траплялі пад «асаблівую ўвагу» настаўніка, распавядалі кіраўніцтву, педагогам школы і бацькам аб своеасаблівых паводзінах настаўніка, аднак тыя не надавалі значэння гэтаму, што дазволіла мужчыну працягваць свае злачынныя дзеянні.
Дырэктар школы, яго намеснік і педагог-псіхолаг адхіленыя ад пасад. Іх дзеянням, а таксама дзеянням іншых супрацоўнікаў установы адукацыі праваахоўнымі органамі будзе дадзена дадатковая прававая ацэнка.
Былому 51-гадоваму настаўніку музыкі выстаўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
ч. 3 арт. 167 (здзяйсненне іншых гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх);
ч. 1 і ч. 2 арт. 169 (здзяйсненне распусных дзеянняў педагагічным работнікам у дачыненні да заведама малалетніх);
ч. 3 арт. 343-1 (выкарыстанне заведама малалетніх для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з іх выявамі).





