Ілюстрацыйная выява. Фота: Wikimedia Commons 

Ілюстрацыйная выява. Фота: Wikimedia Commons 

Даследчыкі на чале з археолагамі з Бергенскага ўніверсітэта ў Швейцарыі вывучалі косткі старажытных людзей, якія былі знойдзены ў пячоры Мармалес (Cueva de los Marmoles) на поўдні Іспаніі.

Было выяўлена, што рэшткі належалі 12 розным людзям, якія былі пахаваныя там у эпоху ранняга неаліту ад 5000 да 2000 года да н. э.

«Неўзабаве стала зразумела, што косткі памерлых людзей маюць сляды мэтанакіраванага ўмяшання, уключаючы пераломы і драпіны, якія маглі з’явіцца ў выніку спробы атрымаць касцявы мозг і іншыя тканкі. Так, напрыклад, вялікагалёначная костка аднаго з людзей была разламаная і выкарыстоўвалася як скрабок, а чэрап быў апрацаваны такім чынам, што яго, на думку навукоўцаў, ужывалі ў якасці посуду», — напісала CNN.

Аўтар даследавання Марка Міэла сказаў, што такія знаходкі ў гэтым рэгіёне зусім не першыя. Практыка выкарыстоўвання рэшткаў чалавека ў бытавых мэтах была ўвогуле распаўсюджана на тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава ў 4000 годзе да нашай эры, але прычына гэтага невядомая, бо не існуе пісьмовых запісаў тых часоў.

Тым не менш, па словах Міэлы, прыклад пячоры Мармалес цікавы тым, што апрацаваных костак было знойдзена даволі такі шмат, а сама пячора выкарыстоўвалася не толькі ў пахавальных мэтах, але і была своеасаблівым культурным цэнтрам для многіх пакаленняў тагачасных людзей.

«Мы маем справу з культурамі, дзе адносіны з памерлымі і іх фізічнымі рэшткамі з’яўляліся не толькі сродкам захавання і перадачы сацыяльнай памяці, але таксама ўжываліся для згуртавання плямён і груп», — адзначыў навуковец.

Акрамя таго, цалкам магчыма, што тыя, хто мадыфікаваў косткі і карыстаўся такімі прыладамі, маглі ведаць людзей, якім яны належалі пры жыцці, падкрэсліла CNN.

Чытайце таксама:

Высветлілася, што за людскія парэшткі выкапалі падчас будаўніцтва кацельні ў Дзяржынску

Толькі 1280 рэпрадуктыўных продкаў чалавека калісьці блукалі па Зямлі, мяркуе даследаванне генаў

Вучоныя стварылі нанаматэрыял, які забівае больш за 99% бактэрый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?