Гэта «Шклов 97%», «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» і «Prague Support Team».
«Шклов 97%» дададзены ў адпаведны спіс згодна з рашэннем МУС, а «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» і «Prague Support Team» — згодна з рашэннем КДБ, паведамляе «Вясна».
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаюць як грамадскія арганізацыі, так і сродкі масавай інфармацыі, непадкантрольныя дыктатарскаму рэжыму. Пераважна гэта значныя і папулярныя структуры.





