Грамадства1

Гарадзенца асудзілі за публікацыю звестак пра сем'і супрацоўнікаў РАУС пасля бытавога канфлікту з імі на лесвіцы

Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Дакладны тэрмін невядомы, але мужчыну вызвалілі з-пад варты, бо да суда ён знаходзіўся пад вартай і цалкам адбыў прызначаны тэрмін. Таксама ён мусіць выплаціць штраф, яго памер таксама невядомы, піша «Вясна».

Вырак агучыў у судзе Кастрычніцкага раёна суддзя Віталь Лабоцкі. Ён прызнаў Голава вінаватым у тым, што той размясціў у тэлеграм-чаце інфармацыю пра супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС Гродна, якія «могуць арганізоўваць правакацыі, канфліктныя сітуацыі ці аператыўнае назіранне, а таксама адбіраць у дзяцей тэлефоны».

Павел прызнаў віну часткова. Ён распавёў пра бытавы канфлікт на лесвічнай пляцоўцы з дзвюма сем'ямі — чатырма супрацоўнікамі РАУС, якія жывуць з ім у адным доме.

Сітуацыю здымаў на тэлефон сын Голава, гэта не спадабалася супрацоўнікам РАУС, таму, калі тэлефон упаў на падлогу, адзін з іх паспрабаваў яго забраць. Голаў звярнуўся ў міліцыю, але, калі не атрымаў даных пра разгляд заявы, размясціў відэазапісы канфлікту і фотаздымкі ўдзельнікаў у чаце.

Вядома, што ў Голава двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне

Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

Каментары1

  • Бубзел
    28.09.2023
    Соседство в доме с "биларускай милицыей" - это хуже, чем окна первого этажа с видом на мусорку.

Яўген Перлін адрэагаваў на скандал: Я нікому не здраджваў1

Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння3

«Зʼявіцца шмат безгаспадарнай спадчыны, якая адыдзе дзяржаве». Праблемы з нерухомасцю па даверанасці могуць яшчэ ўскладніцца2

Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару8

«Будзем збіваць» — Хрэнін аб парушэнні паветранай прасторы Беларусі18

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў4

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву9

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»5

Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі1

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода22

Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску22

У Жлобіне на падворках ставяць расійскія сцягі. Мясцовыя сілавікі гэта толькі вітаюць27

Мастак Кузьміч расказаў, навошта зноў вяртаўся ў Беларусь. Стрыжак: Больш вывозіць яго не будзем9

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ263

Блогер параўнаў французскую парфуму ад Dior за 550 рублёў з беларускім аналагам за 30. Ці знайшоў розніцу?17

Сілавікі зладзілі чарговую фэйкавую рассылку па беларускіх чатах. Што адбылося і як абараніцца3

Памежныя пункты Катлоўка і Прывалка на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка19

Мастак Аляксей Кузьміч зноў вярнуўся ў Беларусь і зноў выслізнуў ад сілавікоў7

«Свае 50-60% нацэнкі ўсё адно атрымліваем». Як пастаўшчыкі навучыліся не губляць прыбытак ва ўмовах жорсткага рэгулявання цэн5

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі5

Усе навіны →
Усе навіны

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву9

Беларуска заняла трэцяе месца на іспанскай «Фабрыцы зорак»1

Асуджанага на 15 сутак лідскага барда возяць да фермера перабіраць цыбулю5

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»5

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу візаў беларусам і расіянам10

Суд Хабараўска абвясціў экстрэмісцкім рух у падтрымку папулярнага экс-губернатара краю, асуджанага да 22 гадоў калоніі

ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды7

Шпіталізавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў

Галоўнае

Беларус парваў тыкток хітрым спосабам фасавання бульбы ВІДЭА

У беларускага фермера за даўгі па аліментах арыштавалі статак авечак

Маці Навальнага паказалі цела сына, але выдаваць адмаўляюцца2

«Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік». Саша Філіпенка расказаў, што на яго напісаў данос ягоны ж дзед1

Пасля 30 дзён арышту не выйшлі на волю Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

Хрэнін: Захад рыхтуецца да вайны, вядзе разведку супраць Беларусі12

Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару8

«Будзем збіваць» — Хрэнін аб парушэнні паветранай прасторы Беларусі18

Вядучая АНТ Наталля Немагай: Мне да дзвярэй прыносілі пахавальныя вянкі9

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў4

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем5

«Не будзьце больш жорсткімі, чым Пілат». Праваслаўныя святары звярнуліся да ўладаў Расіі з просьбай аддаць цела Навальнага сям'і1

«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга1

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў8

УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці3

У Беларусі могуць моцна знізіць ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў праз наземныя межы і ў пасылках

Усе навіны →