У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў
Суд Ленінскага раёна Брэста 22 верасня прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», як вынікае з абноўленага рэспубліканскага спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў». І не толькі сам чат, а і асобны пост у ім, датычны сярэдняй даўжыні пенісаў у прадстаўнікоў розных народаў.
Скрыншот паста тэлеграм-канала «Что ты несешь?» ад 3 жніўня 2023 года
У спісе пазначана, што «экстрэмісцкім» прызнаны «тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», які мае ідэнтыфікатар https://t.me/bredus/34470». Па гэтым адрасе і размяшчаецца гэты пост.
Як бачна, ён змяшчае скрыншот ранішняй перадачы тэлеканала «Расія-1».
Скрыншот з «рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Чытайце таксама:
КДБ і МУС аб'явілі новыя «экстрэмісцкія фармаванні». Сярод іх — Задзіночанне беларускіх студэнтаў
У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 чалавекі. Сярод іх праўнук Якуба Коласа, Ларыса Шчыракова, Мікіта Найдзёнаў
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ