Фота: «Наша Ніва»
Як адзначылі ў профільным міністэрстве, гэта завяршальны падэтап доследна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблока.
«На працягу 15 сутак ён [другі энергаблок] будзе працаваць у бесперапынным рэжыме на намінальнай магутнасці — 100%», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Як растлумачылі ў прэс-службе, комплекснае апрабаванне павінна пацвердзіць адпаведнасць тэхналагічных сістэм, асноўнага і дапаможнага абсталявання блока праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.





