Футбаліст Алексіс Бека Бека, які выступае за французскую «Ніцу», пагражаў скокнуць са 100-метровай вышыні, піша Bfmtv.com. 

Ён не прыйшоў на ранішнюю трэніроўку, даехаў да моста і стаў ля яго краю. Было невядома, ці былі ў 22-гадовага гульца якія-небудзь патрабаванні. З ім вяліся перамовы.

Потым ён перадумаў скакаць з моста пасля размоў з псіхолагам. Яго вывелі ратавальнікі і перадалі медыкам.

У маскоўскім «Лакаматыве» Бека Бека быў аднаклубнікам беларуса Віталя Лісаковіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?