У Вінніцкай вобласці ў выніку трапляння беспілотніка на аб'екце інфраструктуры пачаўся моцны пажар. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Сяргей Барзоў удакладніў, што пасля трапляння БПЛА ўлады рыхтаваліся да эвакуацыі жыхароў, аднак пажар удалося лакалізаваць. Паводле яго звестак, у выніку атакі ніхто не пацярпеў. Усяго ў вобласці былі збітыя 20 беспілотнікаў.
У Мікалаеўскай вобласці сілы СПА збілі чатыры беспілотнікі, у Адэскай — шэсць. Аб пацярпелых або разбурэннях мясцовыя ўлады пакуль не паведамлялі.





