Скрыншот відэа трэйлера
Афіцыйны ролік паказала кампанія Media Rights і ён доўжыцца ўсяго толькі 20 секунд, за якія гледачы даведаюцца, што «легенда вярнулася». І мяркуючы з інтрыгоўных кадраў, вяртанне Зора будзе вельмі падобна да арыгіналу 1975 года — хоць бы з-за атмасферы і дэкарацый, піша Tochka.by.
Серыял будуць круціць на стрымінгу Prime Video. А сама прэм'ера «Зора» адбудзецца ўжо 15 кастрычніка. Там будзе 10 эпізодаў.
Рэжысёрам праекта выступіў Хаўер Кінтас, які працаваў над адным з самых папулярных серыялаў «Папяровы дом» (Іспанія).
Калі казаць пра калектыў «Зора», у серыяле сыграюць іспанскія і мексіканскія акцёры: Мігель Бернарда, Рэната Нотні, Эміліяна Сурыта і многія іншыя.
«Серыял раскажа арыгінальную гісторыю знакавага героя, якая будзе паважаць ДНК франшызы, а таксама пакажа сюжэтныя лініі з актуальным, сучасным зместам, моцнымі жаночымі гераінямі і адсылкамі да поп-культуры», — так апісаў фільм прадстаўнік кампаніі Чарльз Тулуза.
У фільме «Зора» 1975 года сыграў сам Ален Дэлон, але нашаму гледачу запомнілася сучаснейшая амерыканская кінаадаптацыя — «Маска Зора» з Антоніа Бандэрасам, Кэтрын Зэтай-Джонс і Энтані Хопкінсам.
Чытайце таксама:
Гільдыя сцэнарыстаў Галівуда афіцыйна завяршыла страйк. Аўтары пагадзіліся на ўмовы прадзюсараў
У Латвіі рэканструявалі аўтамабіль з культавага савецкага баевіка
«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі





