Сёння ранкам беспілотнікі атакавалі Сочы. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што БПЛА быў збіты над аэрапортам. У мэрыі заявілі, што ў аэрапорце ўводзілася часовае абмежаванне на палёты. Цяпер аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме.

Расійскія тэлеграм-каналы заяўляюць, што сённяшняя атака на Сочы ажыццяўлялася турэцкім беспілотнікам Bayraktar.

Паводле крыніц «УП», украінскія беспілотнікі ў Сочы атакавалі стаянку расійскіх верталётаў. 

Цікава, што Пуцін на гэтым тыдні возьме ўдзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», паведамляе «Расія 1». «Валдай» пройдзе ў Сочы з 2 па 5 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?