Фота: Ministry of Tourism and Antiquities
Егіпецка-нямецка-аўстрыйская археалагічная місія, якая працавала ў грабніцы Мерэт-Нейт, імаверна, уплывовай прадстаўніцы 1-й дынастыі — на археалагічным аб'екце Ум аль-Кааб у Абідосе ў мухафазе Сахаг, зрабіла адкрыцці, якія праліваюць дадатковае святло на гэтую загадкавую фігуру ў гісторыі Старажытнага Егіпта.
Новая знаходка — збаны з віном 5000-гадовай даўніны.
Генеральны сакратар Найвышэйшай рады па старажытнасцях Мастафа Вазіры паведаміў, што археалагічная група знайшла некалькі пахавальных прыладаў, у тым ліку сотні вялікіх вінных збаноў, некаторыя з якіх мелі непашкоджаныя коркі і ўтрымлівалі добра захаваныя рэшткі віна 5000-гадовай вытрымкі.
Надпісы таксама паказваюць на тое, што Мерэт-Нейт адказвала за цэнтральныя ўрадавыя ўстановы, такія як казначэйства, што пацвярджае тэорыю пра тое, што яна грала гістарычна значную ролю.
Дырэктар нямецкага археалагічнага інстытута Дзітрых Рауэ адзначыў, што Мерэт-Нейт была адзінай жанчынай, у якой была ўласная манументальная грабніца на першых егіпецкіх каралеўскіх могілках у Абідосе, і яна, імаверна, была самай магутнай жанчынай сваёй эпохі.
Чытайце таксама:
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў
Археалагічны комплекс на Менцы абяцаюць зрабіць новым брэндам Беларусі





