Начальнік ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ, палкоўнік Аляксей Паддубны. Скрын відэа

Начальнік ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ, палкоўнік Аляксей Паддубны. Скрын відэа

Паводле яго, цяпер вызначаецца колькасць гадзін і агульная праграма, па якой студэнты будуць вывучаць дысцыпліны агульнавайсковай накіраванасці.

Паддубны патлумачыў, што ў Беларусі армія кампактная, і не ўсё насельніцтва праходзіць службу ва УС. Для таго і існуе падрыхтоўка для студэнтаў.

«Вайсковая падрыхтоўка неабходная ўсім студэнтам, каб кожны меў паняцце аб элементарных вайсковых навыках. Гэта тактычная медыцына — як аказаць дапамогу сабе і блізкім, элементарныя навыкі абыходжання з хімічнымі атрутнымі рэчывамі, уменне абыходзіцца з мінна-выбуховымі агароджамі, і вядома, элементарныя навыкі агнявой падрыхтоўкі», — сказаў Паддубны на гомельскім тэлебачанні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?