Яго прызналі вінаватым адразу па двух артыкулах:
- ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак)
- і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Вырак агучыла суддзя Юліяна Шчэрба.
Сяргею ў віну ставіліся каментары ў тэлеграме ў бок супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і КДБ, якія ён нібыта пакідаў у сацсетках са жніўня 2021-га па люты 2022 года.
Згодна з пазіцыяй абвінавачання, Качук імкнуўся паказаць іх «у зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці». Некаторыя з каментароў — у бок супрацоўніка КДБ — абвінавачанне кваліфікавала не толькі паводле арт. 369, але і паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса — як пагрозу гвалту.
Мужчына прызнаў віну і распавёў, што ён сапраўды пакідаў каментары ў чаце пад публікацыямі.
Сяргей добраахвотна кампенсаваў сродкі, якія расцанілі як прынесеную шкоду. Ён выплаціў аднаму з пацярпелых 2000 рублёў, аплаціў дзяржпошліну — 111 рублёў.
Вядома, што мужчыну затрымлівалі, але потым вызвалілі з-пад варты: да суда ён знаходзіўся на волі пад закладам у 7400 рублёў.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі жыхара Салігорска нібыта за перапіску з батальёнам «Тэрор»
У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі
«Як усе, ходзіць на працу». Што вядома пра палітзняволенага дырэктара крамы Symbal.by Паўла Белавуса





