Фота: xi.express
Мяркуючы з даных UpDownRadar, з праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі з расійскіх і беларускіх гарадоў, а таксама з Амстэрдама, заўважыў Reform.by.
«З учорашняга дня [аўторак, 3 кастрычніка — НН] сяджу без аўтаматызацыі асвятлення (8 рэле і 5 лямпачак, 1 шлюз пастаянна міргае), робат-пыласос тупіць, бытавая тэхніка не выключаецца пры маім сыходзе з дома. Да камеры доступу няма і нарэшце перасталі прылятаць апавяшчэнні аб абнаўленні на тэлефоне, замест гэтага паведамленні, што прылады offline. Быў вымушаны пераналадзіць роўтар і знёс усе аўтаматызацыі ў працэсе высвятлення прычыны! Патраціў процьму часу! Чаму афіцыйнай заявы няма?!! Гэта не сур'ёзна, дарагі Xiaomi!»,— скардзіцца адзін з карыстальнікаў у тэме абмеркавання экасістэмы Xiaomi ў афіцыйнай групе кампаніі Укантакце.
Аналагічныя праблемы паўсталі і ў іншых карыстальнікаў.
У афіцыйным акаўнце Xiaomi.Russia УКантакце прадстаўнікі кампаніі пачалі рэагаваць на скаргі карыстальнікаў.
«Добры вечар! Стараемся максімальна аператыўна выправіць, чакайце, калі ласка», — гаворыцца ў вячэрнім паведамленні.
Чытайце таксама:
Xiaomi прадставіла новы гаджэт — вадзяны пісталет
Xiaomi абышла Apple на еўрапейскім рынку смартфонаў
Кітайскія акумулятары WeLion могуць змяніць правілы гульні ў аўтаіндустрыі





