Арсеній Чыжык. Фота: spring96.org

Арсеній Чыжык. Фота: spring96.org

Арсенія Чыжыка, сябра Маладога фронту, затрымалі 30 верасня 2021 года ў Гомелі за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. На кватэры хлопца спачатку адбыўся ператрус, а потым яго адвезлі да суда ў следчы ізалятар.

Следчыя спачатку абвінавачвалі яго паводле двух крымінальных артыкулаў — 369 («абраза прадстаўніка ўлады»), а таксама 130 («распальванне сацыяльнай варожасці»). Але потым пакінулі ў справе толькі артыкул 130 КК.

Суддзя Руслан Царук пакараў Чыжыка зняволеннем тэрмінам на два з паловай гады. 

Цяпер Чыжык мусіць стаць на ўлік у Жыткавіцкім раённым аддзеле міліцыі, што на Гомельшчыне.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі работніка магілёўскага завода імя Кірава

За распаўсюд «экстрэмізму» ў Віцебску аштрафавалі грамадзянку Расіі

У Оршы на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Білд»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?