Паводле ўдакладненай інфармацыі стала вядома, што выбух на станцыі Азярышча адбыўся паміж 4 і 6 каляінамі (бліжэй да высокіх грузавых платформаў). Магутнасць выбуху ацэньваецца як даволі высокая.

Тым не менш, адзначаецца, што

асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры (пуцей і іншых збудаванняў ды прылад) не адбылося. Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, паколькі 1 і 2 галоўныя каляіны не былі пашкоджаныя. Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.

На працягу ўсяго дня прадстаўнікі сілавых ведамстваў пастаянна знаходзіліся ў будынку ўпраўлення БЧ і Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП). Праводзіліся апытанні работнікаў службы перавозак, дыспетчарскага персаналу і іншых работнікаў звязаных з рухам цягнікоў.

Цяпер рэалізуюцца меры, накіраваныя на ўзмацненне аховы чыгуначнай інфраструктуры. Колькі такое становішча працягнецца — невядома.

Чытайце таксама:

На станцыях у Мінску і вакол Мінска ходзяць узброеныя патрулі міліцыянтаў

У Гомелі шукаюць траіх мужчын. Падобна, што гэта звязана з выбухамі пад Мінскам

На станцыі Азярышча падарвалі пуці — Супольнасць чыгуначнікаў

Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
5