Міа Міткевіч

Міа Міткевіч

Міа — менеджарка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінска, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. У дзяўчыны дзве вышэйшыя адукацыі: яна скончыла Універсітэт культуры і Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў. Таксама ў яе свой бізнэс у сферы кінавытворчасці.

Міткевіч абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы па ч. 1 арт. 130 КК. 20 мая 2021-га Мінскі гарадскі суд асудзіў яе да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

11 кастрычніка Міа выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла 955 дзён, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Выйшла на волю шматдзетная маці Іна Панова 

Выйшлі на волю Рыта Зотава і Мікіта Хількевіч

Палітвязень Андрэй Чудзінаў выйшаў на волю

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1