Тэрмін чацвёртага адміністрацыйнага арышту павінен быў скончыцца 9 кастрычніка, але замест волі Міхаіл Лапуноў чарговы раз быў асуджаны па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Беларусі «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі».

Суддзя Алеся Осіпава зноў прызнала мужчыну вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і прызначыла новае пакаранне ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падтрымаць зняволенага Міхаіла Рыгоравіча Лапунова можна паштоўкамі і лістамі, даслаўшы іх на адрас: ІЧУ, вул. Міжгародняя, д. 26, г. Гомель, 246144.

Сын Міхаіла — Мікіта — ці не наймаладзейшы з затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

У Верхнядзвінску далі вялікі штраф за фота ў тындары

У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі

«Сказала, што хоча, каб мяне пабілі». Беларуса здала ГУБАЗіКу былая дзяўчына, даслаўшы ягонае фота з пратэстаў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11