Рамзан і Адам Кадыравы

 Рамзан і Адам Кадыравы

Паведамленне аб рашэнні ўзнагародзіць Адама Кадырава ордэнам «За заслугі перад Карачаева-Чаркескай Рэспублікай зʼявілася ў тэлеграм-канале кіраўніка рэгіёна Рашыда Тэмрэзава.

Тэмрэзаў тлумачыць, што прысудзіў узнагароду сыну Кадырава «за яго асабісты ўклад у развіццё міжнацыянальнага і міжрэгіянальнага адзінства» і «ўмацаванне ісламскіх каштоўнасцяў».

Ён назваў Адама Кадырава «сапраўдным патрыётам сваёй малой радзімы».

Учора кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў уручыў 15-гадоваму сыну кіраўніка Чачні Адаму Кадыраву ордэн «Дуслык» — другую па значнасці ўзнагароду ў рэспубліцы.

Перад гэтым Адам Кадыраў стаў Героем Чачні.

Адам Кадыраў стаў шырока вядомы пасля таго, як збіў у СІЗА зняволенага Мікіту Жураўля, арыштаванага за спаленне Карана. Па расійскіх законах, гэта зʼяўляецца крымінальным злачынствам. Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адмовіўся даваць каментары на гэты конт.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5