Фота: 59.ru

Фота: 59.ru

У лютым гэтага года суд прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі, хоць пракурор прасіў аб пажыццёвым. Не адседзеўшы і года, Бучын стаў удзельнікам ПВК «Вагнер» і з'ехаў на вайну супраць Украіны. Цяпер мужчына атрымаў памілаванне.

Былая сужыцелька абвінавачанага распавядала, што Бучын прыйшоў да яе і ва ўсім прызнаўся. Паводле яго слоў, раніцай ён сустрэў дзяўчыну на вуліцы, яна папрасіла яго паказаць прыпынак транспарту, і ён павёў яе праз лесапаласу. Дзяўчыне гэта здалося падазроным, і яна ўдарыла яго торбай. Са слоў былой сужыцелькі, пасля арміі ў Бучына была кантузія, ён раззлаваўся і задушыў Таццяну. Аднак, па версіі следства, перад забойствам Бучын згвалціў дзяўчыну і потым ударыў каменем па галаве, Таццяна загінула ад траўмаў. У дзяўчыны засталося маленькае дзіця.

Суд прызнаў Арцёма Бучына вінаватым паводле трох артыкулаў. Прысуд абвясцілі ў лютым 2023 года: Бучыну далі 20 гадоў калоніі строгага рэжыму і абавязалі выплаціць пазовы маці і бацьку забітай у памеры два мільёны рублёў (25 тысяч даляраў). Ён падаваў апеляцыю, але вердыкт суда пакінулі ранейшым. Пакаранне Бучын адбываў у калоніі № 9 Салікамска.

Некалькі дзён таму Бучын вярнуўся ў Чусавае з раненнем, ён знаходзіцца на волі. На вайну ён сышоў у жніўні гэтага года.

59.ru

59.ru

Крыніца 59.ru ў паліцыі пацвердзіла, што Бучын атрымаў памілаванне, бо быў удзельнікам вайны.

Таксама маці Таццяны Ракуцінай распавяла, што ад Бучына спыніліся выплаты па пазовах.

— Апошняя выплата ад яго была ў верасні гэтага года — 13 700 рублёў (150 даляраў), — адзначыла суразмоўца. — Паводле маёй інфармацыі, ён з'ехаў на вайну 21 жніўня. Гэта значыць, тры месяцы я спрабавала даведацца, у якой калоніі ён знаходзіцца, адпраўляла запыты ў суд, пракуратуру. Доўга маўчалі, а потым у верасні мне паступіў званок з суда, мне проста вусна паведамілі, што ён 21 жніўня падпісаў кантракт і знаходзіцца ва Украіне. Так я даведалася пра гэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?