У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Мінэнерга, МНС, Дзяржстандарту, Мінбудархітэктуры, Мінпрыроды, Міністэрства аховы здароўя, МУС, Гродзенскага аблвыканкама, Белэнерга, а таксама прадстаўнікі некалькіх расійскіх кампаній, шырока прыцягваліся таксама профільныя спецыялісты, эксперты і навукоўцы, паведамляе Мінэнерга.

Зараз блок працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму ім выпрацавана больш за 2 млрд кВт⋅г электраэнергіі.

Першапачаткова меркавалася, што другі энергаблок будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе.

Учора Лукашэнка заявіў, што Беларусь паставіла пытанне аб кампенсацыях у сувязі са змяшчэннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС.

«У нас трохі зрушыліся тэрміны ўводу ў эксплуатацыю атамнай станцыі праз расійскі бок. Натуральна, па дамове мы паставілі перад імі пытанне аб кампенсацыях. Гэтага хаваць не трэба. Нічога там надзвычайнага не было. Але такія пытанні былі пастаўленыя ў сувязі з тым, што парушаныя тэрміны ўводу станцыі, і адказнасць за гэта нясе расійскі бок. Яны нам прапанавалі варыянты і па цане на свежае ядзернае паліва — як для расіянаў, як для сваіх станцый. І тэрмін гарантыйны на пяць гадоў (на асноўныя вузлы)», — адзначыў 31 кастрычніка Лукашэнка.

Беларускую АЭС пабудавалі за некалькі кіламетраў ад Астраўца і за 40 км ад Вільні. Работы па яе ўзвядзенні пачаліся ў 2011 годзе. Расія ў 2011 годзе выдала Беларусі крэдыт $10 млрд, які пакрывае 90% выдаткаў на будаўніцтва. Першапачаткова было заяўлена, што першы энергаблок увядуць у строй у канцы 2019-га. Але ў выніку запусцілі ў лістападзе 2020 года.

Першапачаткова пуск другога блока зрушыўся на 2021 год, але і на сёння ён не ўведзены.

Чытайце таксама:

БелАЭС абышлася ў 5,36 мільярда даляраў — Мінфін РФ

«Асноўныя этапы будаўніцтва Беларускай АЭС прыйшліся на няпросты перыяд». «Расатам» выказаўся адносна прэтэнзій Лукашэнкі

Лукашэнка: Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях у сувязі са ссоўваннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?