Фота: twitter.com/DeptCommsZW

Фота: twitter.com/DeptCommsZW

Спецпасланнік Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман, які курыруе афрыканскі кірунак, адправіўся з візітам у Зімбабвэ. 30 кастрычніка ён правёў шэраг сустрэч у гэтай краіне, піша Reform.by.

30 кастрычніка Шэйман сустрэўся з міністрам замежных спраў Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай і прэзідэнтам Эмерсанам Мнангагва. Візіт асвятлялі зімбабвійскія дзяржорганы. Беларускія дзяржаўныя СМІ пра яго нічога не паведамлялі.

«Прэзідэнт Мнангагва вітаў генерала Віктара Шэймана, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Беларусі, у Дзяржаўным палацы. Бакі абмеркавалі статус пагадненняў, падпісаных падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ сёлета», — паведамляе МЗС Зімбабвэ.

Канцылярыя зімбабвійскага прэзідэнта паведаміла, што Мнангагва і Шэйман разгледзелі ход рэалізацыі пагадненняў, падпісаных падчас візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў студзені гэтага года. Таксама паведамлялася, што Шэйман збіраецца сустрэцца з прадстаўнікамі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і горназдабыўной прамысловасці.

Як паведамляе зімбабвійскае выданне The Herald, беларуская дэлегацыя абмяркоўвала супрацоўніцтва з Зімбабвэ ў сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, размова ішла аб малочнай прамысловасці і будаўніцтве сучаснага малочнага комплексу ў Зімбабвэ.

«У нас добрыя адносіны. Як вы ведаеце, у нашых краінах працуюць пасольствы, і мы супрацоўнічаем у сельскай гаспадарцы, асабліва ў малочнай прамысловасці. Мы думаем, іх тэхналогіі выявяцца для нас карыснымі. У Беларусі фантастычныя малочныя заводы», — заявіў міністр замежных спраў Зімбабвэ.

Чытайце таксама:

Бізнэсоўца Зінгмана заўважылі на перамовах Лукашэнкі і Мбасога ФОТАФАКТ

На інаўгурацыю прэзідэнта Зімбабвэ адправілі віцэ-прэм'ера Пархомчыка

Лукашэнка напрасіўся на новы візіт у Зімбабвэ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?