Ларыса Шчыракова на судзе

Ларыса Шчыракова на судзе

«На здароўе не скардзіцца, кажа, што з усімі там ужо пазнаёмілася. Перадае прывітанне і падзякі за падтрымку! Спадзяецца, што тэрмін да канца адбываць не давядзецца (жартуе, што ў яе планы гэта не ўваходзіць)…

Таксама Ларыса паведамляе, што адну вялікую перадачу (да 50 кг раз на тры месяцы) яна ўжо змагла атрымаць, у тым ліку з вельмі патрэбнымі ёй тамака рэчамі. Хоча хуткім часам атрымаць сутачнае (да 3-х сутак) спатканне з сынам», — напісаў Судаленка.

Ларысу Шчыракову затрымалі ўвечары 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе доме ў Гомелі. Яе непаўналетняга сына змясцілі ў прытулак. Былы муж палітзняволенай, які апошнія гады жыў у Расіі, сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў Святаслава. Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. 

Спачатку на Ларысу завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і змясцілі ў гомельскі СІЗА №3. 31 жніўня 2023 года ёй вынеслі прысуд — 3 з паловай гады калоніі.

Чытайце таксама:

Што Ларысу Шчыракову чакае ў калоніі 

Як гомельская медсястра ўціраецца ў давер, а пасля даносіць на людзей

У палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

«Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася». Гомельская журналістка Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?