Кірыл Кетурка. Скрыншот перадачы «Мы вернемся»

Кірыл Кетурка. Скрыншот перадачы «Мы вернемся»

Староннія асобы таксама не паўплывалі на рашэнне аб суіцыдзе. Пра гэта польская турэмная служба (аналаг беларускага Дэпартамента выканання пакаранняў) адказала на запыт Hrodna.life.

«Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі, а затым брыгадай хуткай дапамогі, выніку не далі. У адпаведнасці з дзеючымі правіламі, паліцыя і пракуратура правялі расследаванні. Мерапрыемствы, праведзеныя пенітэнцыярнай службай, не выявілі парушэнняў у выкананні службовых задач супрацоўнікамі, трэція асобы не спрыялі ўзнікненню інцыдэнту», — адказаў адным абзацам на запыт Hrodna.life Барташ Мушыньскі, прэс-сакратар дырэктара Акруговай турэмнай службы ў Варшаве.

Кірыл Кетурка — 19-гадовы былы палітвязень з Гродна. Хлопца затрымалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу ў 2020 годзе ў 16 гадоў. Калі ён стаў паўналетнім, прыйшлі з крыміналкай. Ён з’ехаў з Беларусі, калі яму вырашылі ўзмацніць рэжым утрымання на «хатняй хіміі».

Хлопец жыў у Варшаве і трапіў у Цэнтр утрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы. Туды яго змясцілі 11 кастрычніка за махлярства. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе. Гродзенцу пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. У СІЗА раніцай 20 кастрычніка яго знайшлі павешаным.

Варшаўская пракуратура завяла па факце смерці Кірыла справу па арт. 151 КК Польшчы — «Давядзенне да самагубства». Праўладныя каналы выкарысталі яго ў сваёй прапагандзе.

Чытайце таксама:

«Самая бяспечная х…ня». Як працуюць заліўшчыкі, з-за якіх мог павесіцца былы беларускі палітвязень

У следчым ізалятары Варшавы знайшлі павешаным 19-гадовага хлопца, былога палітвязня з Гродна

Па факце смерці беларуса ў варшаўскім ізалятары заведзена крымінальная справа па артыкуле «давядзенне да самагубства»

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1