Ілюстрацыйны здымак. Фота: Viorel Kurnosov / vecteezy.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Viorel Kurnosov / vecteezy.com

Эксперты ўдакладняюць: аказанне рэкламных паслуг без уключэння ў рэестр з 2022 года незаконна па ўказе № 426 «Аб размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы».

Але ў дакуменце ёсць выключэнні, адно з іх — размяшчэнне рэкламы ў інтэрнэце, калі гаворка не ідзе аб сеткавым выданні.

Юрысты Revera Belarus звяртаюць увагу, што праект закона таксама прадугледжвае выключэнні, пры якіх не трэба ўключацца ў рэестр, але сярод іх ужо няма размяшчэння рэкламы ў інтэрнэце.

Гэта азначае, што калі праект будзе прыняты, то блогерам і іншым асобам для размяшчэння рэкламы на сваіх медыяплатформах і ў сацыяльных сетках давядзецца прайсці працэдуру ўключэння ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў.

Парадак уключэння ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў, верагодна, застанецца ранейшым. Для гэтага трэба будзе накіраваць апавяшчэнне па вызначанай форме ў МАРТ.

Ігнараванне новых патрабаванняў будзе звязана з істотнымі рызыкамі: незаконная дзейнасць можа пацягнуць накладанне штрафу з канфіскацыяй да 100% сумы атрыманага даходу.

Рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў працуе з 1 лютага 2022 года. Ад уключэння ў яго на гэты момант вызвалены таксама тыя, хто прапануе рэкламу на транспарце або праз тэлефонную, факсімільную, сотавую сувязь, электронную пошту, а таксама пры рэкламаванні ў месцах масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў і конкурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3