Валерый Францавіч Марозаў на кафедры. Фота: БНТУ

Валерый Францавіч Марозаў на кафедры. Фота: БНТУ

Пра гэта паведаміў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на сваім сайце.

Валерый Францавіч Марозаў нарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Мінску. Скончыў у 1965 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Мінскпраекце, з 1974 года — асістэнт, старшы выкладчык.

У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2002 годзе — доктарскую.

З 2000 года нязменны загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Цяпер, як кажуць крыніцы, кафедра можа быць расфарміравана.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1975 года, з 2010 года таксама старшыня секцыі «Рэстаўрацыя, рэгенерацыя і рэканструкцыя архітэктурнай спадчыны». Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры і Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры.

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў комплексаў праектных інстытутаў «Сельгаспраект», «Прамзернепраект», «Белбіясінтэз» (1971—1979), будынка Дома архітэктара (1972, 1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе), у забудове гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (1974) у Мінску.

«Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997)

«Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997)

Але найбольш вядомы як самы буйны знаўца архітэктуры класіцызму ў Беларусі. Даследаваў архітэктуру краін Усходняй Еўропы XVIII—XIX стагоддзяў. Апублікаваў звыш за 150 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы, 8 манаграфій. Аўтар кніг: «Палац у Гомелі» (1991); «Палац у Жылічах» (1992); «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (у сааўт., 1988); «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997); «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» (2006); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 3, кн. 1. Іншая палова XVIII — першая палова XIX ст.» (у сааўт., 2007).

За сваю навуковую працу быў узнагароджаны прэміяй Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2000» у намінацыях «Манаграфія і цыкл артыкулаў аб архітэктуры» (2000).

У Валерыя Францавіча засталіся жонка Алена Марозава, доктарка архітэктуры, і сын Яўген, мастацтвазнавец і архітэктар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?