«Учора, г. зн. станам на 27 лістапада, упершыню больш чым за два гады, г. зн. са жніўня 2021 года, не было спробы нелегальнага пранікнення з Беларусі ў Польшчу. Ніхто не падыходзіў да мяжы, каб паспрабаваць яе фарсіраваць», — паведамляе польскае памежнае ведамства ў твітары.

Асабліва сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы абвастрылася ў лістападзе 2021 года, калі некалькі тысяч мігрантаў, пераважна з Сірыі і Ірака, штурмавалі мяжу. Польшча не пускала іх, і беларускія ўлады былі вымушаныя размясціць іх у спецыяльным лагістычным цэнтры каля мяжы, а потым іх вярнулі часткова на радзіму эвакуацыйнымі рэйсамі.

Улетку 2023 года Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі, што калі пачнецца новая фаза міграцыйнага крызісу, мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Мігранты, што імкнуцца перасекчы мяжу з Фінляндыяй, маюць беларускія візы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?