Павел Мазько, Раман Паўленка і Вадзім Чапялевіч

Павел Мазько, Раман Паўленка і Вадзім Чапялевіч

Раман Паўленка і Павел Мазько адбывалі тэрмін у наваполацкай калоніі, дзіцячы футбольны трэнер Вадзім Чапялевіч — у «Віцьбе».

Усіх асудзілі за акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года. Чапялевічу і Паўленку за гэта далі па 3 гады калоніі. А Паўла Мазько, якому ў жніўні-2020 было 17 гадоў, прыгаварылі да трох з паловай гадоў.

Усе трое цалкам адбылі тэрмін, які ім прысудзілі.

10 жніўня 2020 года ў Брэсце праходзілі сутыкненні паміж людзьмі, які пратэставалі супраць гвалту і фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, і супрацоўнікамі АМАПа, падчас якіх АМАП кідаў святлошумавыя шашкі, а пратэстоўцы выставілі барыкады. На наступны дзень быў паранены пратэстовец Генадзь Шутаў, які памёр праз некалькі дзён у шпіталі Мінабароны, а потым быў яшчэ і пасмяротна асуджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?