Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» Святлана Анцілеўская стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем». На адным з рэсурсаў яна размясціла відэазапіс, «у якім утрымліваўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства».

Паведамляецца, што муж падазраванай даў інтэрв'ю для «экстрэмісцкага фармавання» і ў сацсетках размясціў абразы ў адрас Лукашэнкі.

Сужэнцы знаходзяцца за мяжой.

КДБ прызнаў «Саюз маці Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 верасня.

Ведамства таксама назвала імёны людзей, якія, як мяркуецца, звязаныя з арганізацыяй: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка (Ліфанава), Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава (Васільцова).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?