Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, работнікамі РАУС было ўстаноўлена, што мужчына ў сваім акаўнце на фэйсбуку размясціў публікацыю, звязаную з грамадска-палітычным жыццём, у якой была яго фатаграфія з выявай БЧБ-сцяга.

Гэты факт міліцыянты расцанілі як «пікетаванне без адпаведнага дазволу выканаўчых і распарадчых органаў».

У беларускіх умовах суды звычайна проста штампуюць абвінаваўчыя прысуды па такіх справах, не разбіраючыся ў дэталях і не зважаючы на патрабаванні законаў. Але ў гэтым выпадку чамусьці адбыўся нейкі збой: суддзя палічыла, што двухмесячны тэрмін для пакарання мужчыны скончыўся, а таму не стала яго караць.

Чытайце таксама:

У Мёрскім раёне за «экстрэмізм» у сацсетках затрымалі галоўнага ветэрынарнага доктара

Прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

Сем гадоў за пяць антываенных цэтлікаў у краме

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?