«Нарэшце атрымаў доступ (частковы) да інфармацыі аб сваіх крымінальных справах, якія кааліцыя сілавых кантор лепіць, габлюе з абсурду, палітычнай шызафрэніі, хворага ўяўлення і злачыннага заказу. Букет з шасці артыкулаў, пачынаючы ад здрады дзяржаве да фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці.

Калі браць верхнюю планку, які прадугледжваецца кожным артыкулам тэрміну пакарання, то атрымліваецца … 77 гадоў. На практыцы такога не будзе, але ўяўленне аб апетытах і хацелках недапрокурораў, недаследчых ёсць завершанае», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Палітык упэўнены, што самавольства скончыцца, але боль страт будзе адчувальнай, а кошт выдаткаў высокім.

«Што тут сказаць?! Ідэалагічныя і крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі. Размахваючы перад мільёнамі беларусаў карт-бланшам на ўсёдазволенасць і беспакаранасць», — рэзюмуе палітык.

Экс-кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а сёння дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька з лета 2021 года знаходзіцца за мяжой. У сакавіку 2023 года быў арыштаваны яго сын Арцём і ў жніўні асуджаны на тры з паловай гады па абвінавачанні ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?