Прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні скептычна глядзіць на Віктара Орбана. Photo by Thierry Monasse / Getty Images

Прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні скептычна глядзіць на Віктара Орбана. Photo by Thierry Monasse / Getty Images

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прапанаваў Еўрасаюзу заключыць з Украінай пагадненне аб стратэгічным партнёрстве на 5-10 гадоў і толькі пасля заканчэння гэтага тэрміну вярнуцца да пытання аб яе членстве ў ЕС. Пра гэта венгерскі прэм'ер выказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Kossuth, паведамляе The Moscow Times.

Паводле яго слоў, Еўракамісія вылучыла прапанову пачаць перамовы аб членстве Украіны, але «гэта не супадае з інтарэсамі многіх дзяржаў», таму «перамовы не павінны пачынацца». Калі гэтае пытанне будзе пастаўлена на парадак дня саміту ЕС у Бруселі, які мае адбыцца ў снежні, то яго ўдзельнікам «не ўдасца дамовіцца адзін з адным», заявіў Орбан.

«Венгрыя перашкодзіць прыняццю агульнага рашэння. Правілы ЕС абвяшчаюць, што ёсць пэўныя тэмы, па якіх рашэнне прымаецца толькі тады, калі згодны ўсе краіны-чальцы… Загадзя можна бачыць, што згоды не будзе, таму я прапанаваў і прапаную не пачынаць перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС… і не выносіць на парадак дня», — сказаў прэм'ер Венгрыі.

На яго думку, памылкова абмяркоўваць «непадрыхтаваную» тэму.

Чытайце таксама:

Венгерскі прэм'ер Орбан: Рускія не прайграюць, у Маскве не будзе палітычных пераменаў

«Венгрыю ў ЕС ніхто не трымае». Барэль рэзка адказаў Орбану

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?