Касым-Жомар Токаев и Нурсултан Назарбаев Kassym-Zhomart Tokayev and Nursultan Nazarbayev Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарт Такаеў

Нурсултан Назарбаеў (у цэнтры) і Касым-Жамарт Такаеў (першы справа) падчас святкавання Наўруза ў Кангрэс-цэнтры ў Астане, Казахстан 21 сакавіка 2019 года. Фота: Aliia Raimbekova / Anadolu Agency / Getty Images

Як згадвае Нурсултан Назарбаеў, у той дзень ён ды іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва краіны прысутнічалі на закладцы фундаменту новай галоўнай мячэці сталіцы краіны Астаны (якая ўжо праз пяць дзён — 23 сакавіка — стане Нур-Султанам, і прабудзе з такой назвай да верасня 2022-га).

Па завяршэнні гэтага мерапрыемства Назарбаеў накіроўваўся на адкрыццё новага офіса Духоўнага ўпраўлення мусульман Казахстана і запрасіў у сваю машыну тагачаснага старшыню Сената краіны Касым-Жамарта Такаева.

Прыводзім дыялог:

«— Касым-Жамарт, прыйшоў час сказаць тое, што павінна быць сказана, — пачаў я размову.

Здагадваўся ён ці не, пра што пойдзе размова, але ён паводзіў сябе як вопытны дыпламат і вытрымаў паўзу.

— Я заўтра прыму важнае, не — асабліва важнае рашэнне, пра якое думаў у апошні час. Здзейсню сваю задуму, якою даўно дзяліўся з табою. Выступлю са зваротам да народа.

Я заўважыў, што па маёй інтанацыі ён адразу ўлавіў сутнасць выказанага.

— Я складу з сябе паўнамоцтвы Кіраўніка дзяржавы. Адпаведна Канстытуцыі перадам табе выкананне абавязкаў прэзідэнта, — сказаў я.

Ён маўчаў. Праз некаторы час адазваўся:

— Можа яшчэ падумаеце? Не ранавата?

— Не. Не рана. Я ўсебакова абдумаў. Час прыйшоў.

Пасля маіх словаў мы абодва змоўклі».

Назарбаеў тлумачыць, што рашэнне ён прыняў з улікам таго, што «доўга знаходзіцца каля стырна ўлады» — пяць гадоў на пасадзе старшыні ўрада тады яшчэ Казахскай ССР і трыццаць гадоў кіраўніком незалежнага Казахстана. Акрамя паважнага ўзросту і здароўя, галоўнымі абставінамі, па словах Назарбаева было тое, што «мяняўся свет, прыходзіла новае пакаленне лідараў».

«Нам таксама трэба было мяняцца. Місія будаўніцтва незалежнай дзяржавы была выканана. Я зрабіў усё, што мог, для маёй краіны», — адзначае аўтар.

Паказальна, што ў загаловак сваіх успамінаў ён вынес шлях Казахстана да незалежнасці.

Чытайце яшчэ:

«Я пазбавіўся ад душэўнай адзіноты, якая цягнулася гадамі». Нурсултан Назарбаеў расказаў у мемуарах, што ў яго ёсць другая сям'я, а першая жонка толькі радая

Меркаванне: Варта Назарбаеву было своечасова сысці, і ён застаўся б у гісторыі пазітыўным персанажам

Ці стане Такаеў казахстанскім Гарбачовым? 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?