Здымак ілюстрацыйны. Фота: JoanValls/Urbanandsport /NurPhoto via Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: JoanValls/Urbanandsport /NurPhoto via Getty Images

У суботу борт Airbus А321 «Аэрафлота», які ляцеў з Санкт-Пецярбурга ў Маскву, запытаў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева.

Рашэнне аб экстранным прызямленні было прынята праз адмову левага рухавіка, паведамілі «РІА Навіны» экстранныя службы. У 13:11 самалёт зрабіў пасадку «ў штатным рэжыме». Ніхто са 162 пасажыраў не пацярпеў. Спецслужбы аглядаюць борт, паведамляе Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура. У ведамстве абяцаюць прыняць «вычарпальныя меры рэагавання» ў выпадку выяўлення парушэнняў.

Таксама 2 снежня ў Цюменскім аэрапорце «Рошчына» з тэхнічнай прычыны зрабіў пасадку на запасны аэрадром самалёт Superjet 100 авіякампаніі «Ямал», які рухаўся з Наябрска ва Уфу, паведамляе Уральская транспартная пракуратура.

На борце знаходзіўся 71 чалавек, не лічачы экіпажа. Ніхто не пацярпеў. Пасля пасажыры былі адпраўленыя ва Уфу на рэзервовым паветраным судне авіякампаніі.

А 1 снежня выйшлі з ладу адразу тры самалёты.

Airbus A321 «Аэрафлота», які ляцеў з Калінінграда ў Маскву, быў вымушаны прызямліцца ў пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» праз спрацоўванне індыкацыі сістэмы кандыцыянавання кабіны пілотаў. Пасажыраў перасадзілі на Boeing 777 для далейшай дастаўкі ў сталіцу.

Раніцай таго ж дня ў МНС паведамілі, што іншы самалёт «Аэрафлота» — Boeing 737 з 408 пасажырамі на борце, які выконваў рэйс з Масквы, зрабіў аварыйную пасадку ў Южна-Сахалінску. Рашэнне было прынята з-за спрацоўвання індыкацыі аб падзенні ціску на адным з шасці колаў стойкі шасі, удакладнілі ў авіякампаніі.

У Новасібірску ў самалёта «ІрАэра» з 78 пасажырамі на борце адмовілі аўтапілот і закрылкі пасля вылету з аэрапорта Талмачова. Па даных Shot, борт Superjet 100, які павінен быў накіравацца ў Талакан, зрабіў больш за дзевяць колаў у зоне чакання перад тым, як паспяхова прызямліцца. Ніхто не пацярпеў. У прэс-службе «ІрАэра» паведамілі, што ў самалёта была памылка ў адным з каналаў сістэмы кіравання. 

Расійская грамадзянская авіяцыя стала часцей сутыкацца з тэхнічнымі праблемамі пасля таго, як санкцыі адрэзалі яе ад абслугоўвання лайнераў і паставак арыгінальных запчастак.

Каб падтрымліваць самалёты ў працоўным стане, Расавіяцыя раздала авіякампаніям сертыфікаты распрацоўшчыкаў авіятэхнікі. Гэта дазволіла перавозчыкам самастойна рабіць рамонт суднаў, пасля чаго яны пачалі разбіраць некаторыя з самалётаў на камплектуючыя для абслугоўвання іншай часткі свайго парку.

Чытайце таксама:

«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам»

У найбуйнейшых нафтагазавых кампаній Расіі амаль удвая абвалілася выручка — Цэнтрабанк

У расійскім Паўночнамуйскім тунэлі выбухнуў яшчэ адзін цягнік — Baza

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?