Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў сакавіку 2023 года

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў сакавіку 2023 года

У Пекіне адбудуцца перамовы Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Паводле прэс-службы, абмяркоўваць будуць пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Таксама ў праграме — «шэраг мерапрыемстваў сацыяльна-гуманітарнага кірунку».

Лукашэнка і Сі правялі агулам 13 сустрэч — у асноўным падчас візітаў у Кітай і на палях Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). У 2015 годзе Сі Цзіньпін прыязджаў з візітам у Мінск.

На сустрэчы ў верасні 2022 года на саміце ШАС у Самаркандзе, Беларусь і Кітай падвысілі ўзровень двухбаковых адносін да статусу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства (для параўнання: адносіны Кітая з Расіяй маюць статус усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння).

У кастрычніку 2023 года Лукашэнка не паляцеў у Пекін на форум «Адзін пояс — адзін шлях». Яго, імаверна, не запрасілі. Афіцыйна гэта не каментавалася. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?