Амерыканская кампанія 23andMe, якая праводзіць генетычныя тэставанні, заявіла аб маштабнай уцечцы звестак. Да хакераў трапіла персанальная інфармацыя амаль 6,9 мільёна яе кліентаў.

Як паведамляе The Guardian, 23andMe прадастаўляе паслугі па вызначэнні генеалогіі чалавека і вызначае стан яго здароўя на аснове аналізу ДНК.

Першапачаткова хакеры атрымалі асабістыя даныя каля 14 тысяч яе кліентаў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі электронныя пошты і паролі, якія атрымалі праз узломы іншых сайтаў.

Але пасля зламыснікі завалодалі таксама данымі карыстальнікаў, у якіх была ўключана функцыя «ДНК-сваякі».

Дзякуючы ёй можна параўноўваць генетычныя профілі розных кліентаў 23andMe. Такім чынам яны атрымалі персанальную інфармацыю 6,9 мільёна карыстальнікаў — гэта амаль палова ад усіх зарэгістраваных кліентаў 23andme.

Чытайце таксама:

Звесткі беларусаў скрадзеныя з амерыканскай генетычнай кампаніі

База даных ДНК будзе выкарыстоўвацца для барацьбы з сабачымі фекаліямі ў французскім горадзе

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?