Фота: Celal Gunes / Anadolu Agency via Getty Image

Фота: Celal Gunes / Anadolu Agency via Getty Image

Законапраект аб аказанні дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню не прайшоў працэдурныя галасаванні ў Сенаце Кангрэса ЗША, піша «Украінская праўда».

Для вынясення законапраекта на галасаванне ён павінен быў атрымаць хаця б 60 галасоў са 100.

«За» прагаласавалі толькі 49 сенатараў.

20 кастрычніка прэзідэнт Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса ЗША з запытам амаль на 105 мільярдаў даляраў на фінансаванне дапамогі Украіне, Ізраілю і бяспекі межаў ЗША.

Самы вялікі запыт Байдэна ў гэтым пакеце — больш за 61 мільярд долараў — прадугледжаны для Украіны.

Акрамя гэтага, Байдэн таксама заклікаў вылучыць дадаткова 14,3 мільярда даляраў для Ізраіля, яшчэ 2 мільярды даляраў для бяспекі Тайваня і Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна і крыху больш за 9 мільярдаў даляраў на гуманітарную дапамогу.

«Гэта палітычны шантаж, самы сапраўдны і просты. Стаўкі занадта высокія, а наступствы — занадта значныя для палітычных гульняў», — адрэагаваў на гэта Байдэн. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?