Interpol Интерпол Інтэрпол

Фота: Rafael Henrique/SOPA Images/LightRocket via Getty Images)

Кіраўнік бюро Інтэрпала ў Беларусі палкоўнік Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што шэраг краін Еўрасаюза аднаўляюць супрацоўніцтва з Беларуссю, якое было пастаўленае на паўзу ў 2021 годзе, і прывёў некалькі прыкладаў супрацы з рознымі краінамі за апошні час. Інтэрвʼю з ім было апублікаванае газеце «На страже»

Схавалася ў Намібіі

Па словах Мядзведзева, у 2021 годзе атрымалася выйсці на след жанчыны, якая нанесла значную шкоду аднаму з прадпрыемстваў Беларусі. На працягу амаль 15 гадоў яна паспяхова хавалася, пакуль яе не знайшлі ў Намібіі. Пры садзейнічанні афрыканскіх калег фігурантку затрымалі за некалькі месяцаў да сканчэння тэрміну даўнасці, які існуе па здзейсненым ёй злачынстве. Супрацоўнікі беларускага інтэрпала правялі працэдуру яе экстрадыцыі.

Наркагандляры ў Іспаніі

У 2021 годзе беларускія аператыўнікі атрымалі інфармацыю пра групу наркагандляроў, якая дзейнічае на тэрыторыі Іспаніі. Пры садзейнічанні нацыянальных бюро абедзвюх краін была праведзена аперацыя «Маяк». У выніку былі затрыманыя тры грамадзяніна Літвы і два беларусы. У іх было канфіскавана больш за 200 кілаграмаў марыхуаны.

Арганізатар нелегальнай міграцыі

Так у лістападзе 2023 года ад чэшскага боку паступіла інфармацыя аб затрыманні грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Гэты чалавек абвінавачваецца ў садзейнічанні нелегальнаму выезду замежнікаў у краіны ЕС. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Генацыд беларускага народа

Расказаў Мядзведзеў і пра вядзенне справы аб «генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Па яго словах, садзейнічанне ў ёй аказваюць праваахоўнікі Аўстраліі, Германіі і Канады. Але збору інфармацыі перашкаджаюць дзве абставіны: выкарыстанне фальшывых дакументаў і смерць абвінавачваных.

Прастытутка па прымусе

Здараецца, што супрацоўнікі беларускага Інтэрпала ловяць не толькі злачынцаў, але і дапамагаюць людзям, якія патрапілі ў іх рукі. Як распавядаецца ў іншым матэрыяле выдання, пяць гадоў назад аператыўнікі адгукнуліся на зварот мінчаніна з просьбай дапамагчы яго жонцы.

Жанчына паляцела на Паўночны Кіпр працаваць танцоўшчыцай у клубе, яле там яе прымусілі займацца прастытуцыяй. Па просьбе Беларусі мясцовая паліцыя змагла забраць мінчанку з клуба і адправіла самалётам дахаты.

Чытайце яшчэ:

З Намібіі дэпартавалі беларуску, асуджаную ў свой час за махінацыі з палівам

Януковіча падалі ў вышук у Інтэрпол

НАУ перадало ў Міжнародны крымінальны суд дадатковыя дакументы, датычныя вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?