Фота: vk.com

Фота: vk.com

Паведамляецца, што офіс VK у Беларусі — гэта прастора плошчай 400 м2, дзе размесцяцца 50 распрацоўшчыкаў з каманд Укантакце, дзэна і VK Tech.

15 працоўных месцаў адведзена пад модны сёння каворкінг, дзе змогуць працаваць супрацоўнікі VK з іншых гарадоў або госці офіса.

Сёння VK правядзе ў Мінску першае мерапрыемства — мітап (сустрэчу) VK IT Point для 300 спецыялістаў па ML, мабільных, фронтэнд – і бэкэнд-распрацоўшчыкаў узроўню middle і senior.

***

У прэс-службе VK паведамляюць, што месячная аўдыторыя Укантакце ў Беларусі — 2,8 млн чалавек: больш за ўсё карыстальнікаў — у Мінску, на другім месцы — Гомель, на трэцім — Віцебск. Прычым штодня 1,3 млн карыстальнікаў у краіне глядзяць стужку навін Укантакце.

Аднакласнікамі ў Беларусі кожны месяц карыстаецца 2,3 млн чалавек.

Штомесяц у пошту mail.ru заходзіць больш за 2 млн чалавек, а воблакам карыстаецца больш за 1 млн чалавек.

Месячная аўдыторыя Dzen — 1,7 млн чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?