Фота: Hauke-Christian Dittrich/dpa (Photo by Hauke-Christian Dittrich/picture alliance via Getty Image

Фота: Hauke-Christian Dittrich/dpa (Photo by Hauke-Christian Dittrich/picture alliance via Getty Image

Дастаўка перад Калядамі тавараў па ўсім свеце можа быць парушаная з-за праблем з двума асноўнымі суднаходнымі каналамі — Панамскім і Суэцкім, піша РБК са спасылкай на Financial Times.

У выпадку з першым ролю адыгрывае засуха, падзенне ўзроўню вады ў канале прывяло да скарачэння яго прапускной здольнасці. У выпадку з другім пагрозу ўяўляюць напады еменскіх хусітаў на судны.

У трэцім квартале гэтага года больш за палову кантэйнерных перавозак (па аб'ёме) з Азіі ў Паўночную Амерыку ці наадварот павінны былі прайсці альбо праз Панамскі, альбо праз Суэцкі каналы.

«Ёсць тавары, якія проста не паспеюць прыбыць да гэтых Калядаў», — папярэдзіў генеральны дырэктар Інстытута экспарту і міжнароднага гандлю Марка Фарджыёне. Арганізацыя прадстаўляе інтарэсы імпарцёраў па ўсёй Вялікабрытаніі.

Па словах Фарджыёне, з-за праблем у Панамскім канале могуць адбыцца затрымкі з пастаўкамі бытавой электронікі, у прыватнасці, тэхнікі Apple, таксама ёсць праблемы з закупкамі калядных падарункаў.

Рост нападаў у Суэцкім канале разам са складанасцямі ў праходзе праз Панамскі могуць прывесці да катастрафічных наступстваў. У тым ліку, лічыць ён, калі не забяспечыць устойлівасць ланцужкоў паставак, то праблемы будуць і на працягу наступнага года.

«Панамскі канал фактычна закрыты. Калі б тое ж самае здарылася з Суэцкім, як бы вы дастаўлялі збожжа [па ўсім свеце]? Менавіта тады тарыфы на дастаўку пачнуць расці», — сказаў неназваны еўрапейскі трэйдар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?