«74 канкрэтных праекты, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшыя 2-3 гады. Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы», — заявіў Лукашэнка.

Як піша БЕЛТА, дарожная мапа паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй разлічана да 2026 года.

У ліку праектаў:

  • будаўніцтва аграгарадка з інфраструктурай;
  • узвядзенне ста сацыяльных жылых дамоў;
  • стварэнне завода па вытворчасці керамічнай цэглы магутнасцю да 40 млн штук у год;
  • пастаўка пажарных машын, будаўнічай і іншай тэхнікі, у тым ліку для рэалізацыі сумеснага праекта па лесанарыхтоўцы і стварэнні новых сельгасугоддзяў;
  • правядзенне работ па электрыфікацыі аддаленых раёнаў.

«Я ўжо не кажу аб ахове здароўя, адукацыі і гэтак далей», — дадаў Лукашэнка.

Ёсць дамоўленасці па вырошчванні асобных відаў сельгаскультур, адкрыцці аграхімічных лабараторый і іншыя.

«Хацеў бы асабліва адзначыць, што дасягнуты пагадненні аб рэалізацыі першага этапу стварэння рэгіянальнага хаба па прасоўванні беларускай прадукцыі на рынкі краін Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі», — заявіў Лукашэнка.

Беларускі бок таксама прадаставіў гранты гвінейскім студэнтам для навучання ў медыцынскіх ВНУ на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, Міністэрствы аховы здароўя дамовіліся аб арганізацыі перападрыхтоўкі ў Беларусі дактароў з Экватарыяльнай Гвінеі.

Паводле БЕЛТА, у хуткім часе ў Экватарыяльнай Гвінеі запрацуе пасольства Беларусі. Чакаецца, што да канца 2024 года пасольства Экватарыяльнай Гвінеі адкрыецца і ў Беларусі.

Учора Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Афрыку і правёў перамовы ў пашыраным складзе з кіраўніком Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіангам Нгемай Мбасога, які кіруе краінай 44 гады.

Чытайце таксама:

Сярод тых, хто сустракаў Лукашэнку ў Экватарыяльнай Гвінеі, быў і Віктар Шэйман

Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею

У Экватарыяльную Гвінею адправілася маштабная афіцыйная дэлегацыя

«Дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі каштавала нашу смятану — яны былі проста зачараваныя». Міністр пра планы на беларускую малочку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?