Як падлічылі журналісты, з 1 лістапада 2022 года па 31 кастрычніка 2023 года Пуцін удзельнічаў у 521 афіцыйным мерапрыемстве.

На 43% сустрэч, сцвярджаюць аўтары, добра бачна, што Пуцін так ці інакш трымаецца на дыстанцыі ад сваіх суразмоўцаў (выступае па відэасувязі альбо знаходзіцца ад аўдыторыі на адлегласці як мінімум некалькі метраў).

У 36% выпадкаў Пуцін не дыстанцыяваўся ад удзельнікаў мерапрыемстваў, аднак яны, па даных «Праекту», перад сустрэчай з прэзідэнтам, знаходзіліся на каранціне. Людзі, якія ўвесь час суправаджаюць кіраўніка дзяржавы, праводзяць час у так званай «чыстай зоне», гэта значыць у пансіянаце, дзе жывуць і працуюць толькі людзі, якія прайшлі каранцін.

У 21% выпадкаў Пуцін, па падліках «Праекту», блізка кантактаваў з людзьмі, якія не сядзелі на каранціне. Гаворка ідзе аб замежных візітах, сустрэчах з замежнымі лідарамі, а таксама выпадкамі «спантанных» зносін Пуціна з людзьмі на вуліцах пасля нейкіх мерапрыемстваў.

У цэлым заканамернасць «Праекту» вывесці не ўдалося.

Выданне толькі згадвае чуткі пра існаванне двайнікоў Пуціна. Як сцвярджае «Праект», нават некаторыя журналісты крамлёўскага пула дапускаюць існаванне двайнікоў.

Чытайце таксама:

У Пяскова спыталі наконт здароўя і двайнікоў Пуціна

Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ

Пяскоў патлумачыў, чаму Пуцін, які трымае ўсіх на каранціне перад сустрэчай з ім, абдымаўся з жыхарамі Дзербента

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?