Гісторыю расіяніна распавёў праваабарончы праект «Ідзіце лесам», які дапамог мабілізаванаму зʼехаць з РФ. Паводле праваабаронцаў, Дзмітрый Седракоў звярнуўся да іх у пачатку лістапада. Ён быў мабілізаваны 24 лютага 2022 года. 22 красавіка 2023 года самавольна пакінуў частку. Яму дапамаглі зʼехаць з краіны.

7 снежня яго затрымалі ў Гюмры. Як распавядаюць праваабаронцы, вайскоўцы прадставіліся вайсковай паліцыяй Арменіі, але на аватарцы ў WhatsApp у чалавека, які тэлефанаваў жонцы Седракова, на кепцы літара была Z.

Цяпер Седракоў знаходзіцца на расійскай вайсковай базе ў Гюмры.

«Гэта, безумоўна, абуральны выпадак. Па сутнасці расійскія вайскоўцы выкралі чалавека на тэрыторыі чужой дзяржавы. Гэта першы такі выпадак», — гавораць праваабаронцы.

Праваабаронца Артур Сакунц заявіў армянскай службе «Радыё Свабода», што расійская ваенная паліцыя не мае права затрымліваць у Арменіі нават грамадзян РФ, гэта могуць рабіць толькі праваахоўныя органы самой Арменіі (расійскі бок павінен звязацца з імі для пошуку грамадзяніна).

Праваабаронца назваў дзеянні расійскай вайсковай паліцыі «атакай на прававую сістэму Арменіі, на Арменію як суверэнную дзяржаву».

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Арменіі вярнуць расіяніна пад «прававую абарону Рэспублікі Арменія».

Чытайце таксама:

Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ

Заробкі ў Беларусі ніжэйшыя, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі

Пашынян абвінаваціў Расію ў непастаўцы зброі

«Сумнавата яму было, падобна, без спадара Пашыняна». Спецкарэспандэнт «Коммерсанта» пакпіў з Лукашэнкі ў рэпартажы з саміта АДКБ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?